За суткі ў Беларусь прыбылі 220 грамадзян Украіны. Аб гэтым паведамілі [1] ў Дзяржпагранкамітэце.
«З 6.00 25 мая па 6.00 26-га ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прыехалі 2 грамадзяніны Украіны, транзітам цераз Польшчу — 188, Літву — 22, Латвію — 8», — расказалі ў ДПК.
Беларускі бок аказвае прыбываючым з тэрыторыі Украіны ўсю неабходную дапамогу. Нагадваем, што іншаземцам, якія накіроўваюцца з Украіны транзітам цераз тэрыторыю іншых дзяржаў, для ўезду ў Беларусь не патрэбны ПЛР-тэст (сертыфікат).
Беларускія пункты пропуску прадаўжаюць функцыянаваць у штатным рэжыме.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://gpk.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/gramadzyane-ukrainy
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhpagrankamitet
[5] https://zviazda.by/be/tags/myazha