Усе «збеглыя» павінны панесці адказнасць за ўчыненыя імі злачынствы, але працягваць адпраўляць запыты на іх экстрадыцыю няма сэнсу. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў [1]старшыня Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара.
Дзмітрый Гара ўпэўнены, што «кожны чалавек, кожны грамадзянін, які здзейсніў злачынства, — не важна, супраць дзяржавы, супраць канкрэтнай асобы, – павінен панесці адказнасць». Гэта і ёсць прынцып няўхільнасці пакарання.
«Ці патрэбныя яны [«збеглыя»] нам? Яны нікому не патрэбныя, але яны павінны панесці адказнасць. Патрабаваць яшчэ іх выдачы на сённяшні дзень, можа быць, і не мэтазгодна. У будучыні, я думаю, усё ж такі кожны адкажа за тое, што ён здзейсніў. Таму накіроўваць просьбы, прасіць, каб нам выдалі ... які сэнс? Гэта людзі, якія працавалі на тыя краіны, у якіх яны цяпер знаходзяцца. Гэтыя краіны зацікаўленыя. Калі нам ідзе адказ аб адмове выдачы з фармулёўкай «выдача будзе супярэчыць інтарэсам» той жа Літвы і «будзе пагрозай нацыянальнай бяспецы». Значыць, калі яны нам выдадуць, то [«збеглыя»] нам распавядуць нешта такое, што будзе сапраўды пагрозай нацыянальнай бяспекі Літвы», – падкрэсліў старшыня Следчага камітэта Беларусі.
Прэв’ю: АНТ
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/nuzhna-li-belarusi-ekstradiciya-beglyh-otvechaet-glava-sledstvennogo-komiteta-dmitrij-gora
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-gara
[3] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet