Ваенна-патрыятычная гульня адбудзецца 31 мая на базе 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Яе ўдзельнікамі стануць дзесяць каманд з ліку сяброў Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку (МААП).
У ходзе правядзення гульні ўдзельнікі каманд паспаборнічаюць у спартыўна-прыкладным мнагабор’і, якое ўключае ў сябе кіданне гранаты на дакладнасць, падцягванні на перакладзіне, узняцце тулава са становішча седзячы. Паласа перашкод складаецца з этапаў «Лабірынт» і «Разбураны мост». Ваенізаваная эстафета прадугледжвае разборку і зборку аўтамата Калашнікава, зараджанне і разраджанне магазіна вучэбнымі патронамі, а таксама аказанне першай даўрачэбнай дапамогі «пацярпеламу», транспарціроўку «параненага». Таксама ўдзельнікі будуць змагацца ў надзяванні макета парашута, конкурсе па страявой падрыхтоўцы, скачках у даўжыню.
Ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца. Паўночны рэгіён» праводзіцца з мэтай станаўлення актыўнай грамадзянскай пазіцыі, фарміравання аб’ектыўных адносін моладзі да гістарычнага мінулага, фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця, папулярызацыі праваахоўнага руху сярод моладзі, выхавання ў падрастаючага пакалення пачуцця грамадзянскага абавязку, патрыятызму і павагі да вайсковай службы.
Арганізатарамі гульні з’яўляецца Віцебскі абласны камітэт БРСМ, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, ваенны камісарыят Віцебскай вобласці, 103-я Віцебская асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада, галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/vaenna-patryyatychnaya-gulnya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zarnica-paunochny-regiyon
[4] https://zviazda.by/be/tags/maap