Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з нацыянальным святам — Днём Рэспублікі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае [1] БелТА.
«Братэрскі азербайджанскі народ, прайшоўшы шэраг нялёгкіх выпрабаванняў, сёння можа па праве ганарыцца поспехамі ў дзяржаўным будаўніцтве, развіцці эканомікі і сацыяльнай сферы, аўтарытэтам на міжнароднай арэне», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск высока цэніць і шчыра шануе дасягнуты ўзровень супрацоўніцтва, дружбы і ўзаемаразумення з Баку. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што шматпланавае беларуска-азербайджанскае партнёрства будзе і надалей умацоўвацца, узбагачаючыся новымі перспектыўнымі праектамі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільхаму Аліеву добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і ўвасаблення ў жыцці ўсіх планаў, а жыхарам Азербайджана — мірнага неба і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-belarus-iskrenne-dorozhit-dostignutym-urovnem-sotrudnichestva-i-druzhby-s-azerbajdzhanom-504392-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/azerbaydzhan
[5] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzen-respubliki