27 мая ў 16-09 ратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні паблізу горада Заслаўе Мінскага раёна. Патрабавалася дапамога ў дэблакіроўцы двух пацярпелых, паведамілі [1] у прэс-службе МНС
«Да месца здарэння прыбылі два аддзяленні пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 8 Мінскага раённага аддзела па НС», — расказаў намеснік начальніка аддзела Дзяніс Бабей. — У выніку сутыкнення легкавога аўтамабіля ВАЗ-2101 з дарожнай агароджай ўнутры апынуліся заціснутымі два чалавекі пажылога ўзросту. Абодва пацярпелыя знаходзіліся ў прытомнасці. Падраздзяленні МНС адразу прыступілі да аказання дапамогі.
Выратаваныя былі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/389783/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/zaslaue
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz