У выніку масавай аўтааварыі ў ПАР загінулі прынамсі 16 чалавек, паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на тэлеканал ENCA.
Аварыя з удзелам дзевяці машын адбылася сёння раніцай на трасе ў правінцыі Квазулу-Наталь на паўднёвым усходзе краіны.
У ДТЗ сутыкнуліся грузавікі, маршрутныя таксі і легкавушкі. Ахвярамі сталі 16 чалавек, яшчэ некалькі атрымалі раненні.
Паліцыя праводзіць расследаванне.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/14758905
[2] https://zviazda.by/be/tags/par
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz