На мемарыяльным комплексе «Курган Славы» у гэтыя выхадныя праходзяць выставачныя мерапрыемствы, прысвечаныя Году гістарычнай памяці, паведалмяе [1] БелТА са спасылкай на УУС Мінаблвыканкама.
«Гэта традыцыя ўзнікла яшчэ ў мінулым годзе. Кожныя выхадныя свае дасягненні дэманструюць грамадскія аб’яднанні, прафесійныя саюзы, прамысловыя прадпрыемствы, сродкі масавай інфармацыі, навучальныя ўстановы, установы спорту і культуры, — расказалі ва УУС. — 28 і 29 мая каля мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» праходзяць выставы Ваеннай акадэміі, Акадэміі авіяцыі, ДТСААФ, АСВОД, УУС Мінаблвыканкама і абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, а таксама прэзентацыя Мінскага раёна».
На тэматычнай пляцоўцы Дзяржаўтаінспекцыі была прадстаўлена выстава машын ДАІ, у тым ліку рэтра. Сярод іх «Жыгулі», «Волга», «РАФ», матацыкл «Урал». Дзецям далі магчымасць размаляваць аўтамабіль Geely акварэльнымі маркерамі. Дарослыя маглі паспрабаваць свае сілы ў веданні ПДР і абысці перашкоды ў «п’яных акулярах».
Ахвотнікі наведаць выставачныя мерапрыемствы змогуць таксама заўтра, 29 мая, з 11.00 да 16.00.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/militsija-minskoj-oblasti-uchastvuet-v-vystavochnyh-meroprijatijah-na-kurgane-slavy-504650-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/kurgan-slavy-0