Фрагмент сцяны Брэсцкай крэпасці і капсула з зямлёй ад сцен знакамітай цытадэлі ў Дзень пагранічніка перададзены ў музей Цэнтральнага пагранічнага камітэта ФСБ Расіі. Цырымонія прайшла сёння ў Маскве ля помніка пагранічнікам Айчыны, паведамляе [1]тэлеканал АНТ.
Працэс перадачы памятных рэліквій быў ініцыяваны Дзяржаўным пагранічным камітэтам Беларусі і расійскім Ваенна-тэхнічным таварыствам, якое не раз станавілася арганізатарам памятных бронепрабегаў па тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Удзельнікі не раз бывалі і ў Брэсцкай крэпасці.
З сённяшняга дня капсула са Свяшчэннай зямлёй і фрагмент сцяны цытадэлі-героя папоўняць калекцыю музея Цэнтральнага пагранічнага камітэта ФСБ Расіі, дзе сабраны ўнікальныя прадметы, якія адлюстроўваюць усю паўнату падзей Вялікай Айчыннай вайны, ад першых баёў на мяжы да перамогі.
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/fragment-steny-brestskoj-kreposti-i-kapsula-s-zemlej-ot-sten-znamenitoj-citadeli-peredany-v-muzej-fsb-rossii
[2] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-krepasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/kapsula
[4] https://zviazda.by/be/tags/muzey-centralnaga-pagranichnaga-kamiteta-fsb-rasii