У памяць аб легендарнай Пераправе праз Бярэзіну і ўвогуле падзеях Вайны 1812-га года барысаўчане разам з рэканструктарамі правялі шэраг традыцыйных мерапрыемстваў на Брылеўскам полі і ў самім Барысаве, самым відовішчным з якіх стала міні-рэканструкцыя бітвы за «Батарэі»...
Даведаўшыся ад палоннага французскага афіцэра, што напалеонаўская дывізія пад камандаваннем Дамброўскага спяшаецца заняць барысаўскія фартыфікацыйныя ўмацавання з мэтай утрымання пераправы праз Бярэзіну да падыходу асноўных напалеонаўскіх войскаў, 21-га лістапада змучаныя шматлікімі бітвамі рускія войскі здзейснілі нялёгкі начны марш-кідок і змаглі захапіць «Батарэі», да таго як сапернік паспеў падрыхтавацца да абароны...
Як і 210 год таму, падчас міні-рэканструкцыі каля гледачоў разам ізноў загучалі выбухі гармат, ляскі шабляў, а ўніфармісты з 6-ці вайскова-гістарычных клубаў час ад часу знікалі і ў дыму іх залпаў, у выніку чаго напалеонаўскія войскі адступілі, а рускія войскі святкавалі шампанскім сваю няпростую перамогу і вельмі ахвотна фатаграфаваліся з мясцовымі жыхарамі ў сваім шыкоўным абмундзіраванні…
Аляксей СТАЛЯРОЎ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alyaksey-stalyarou
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh
[4] https://zviazda.by/be/tags/rekanstrukcyya