Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада падпісаў указ нумар 412, якім зацверджаны асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2023 год, паведамілі [3] ў прэс-службе Прэзідэнта.
Грашова-крэдытная палітыка будзе арыентавана на запаволенне інфляцыі да ўзроўню 7-8 працэнтаў і падтрыманне фінансавай стабільнасці.
Працягнецца кантроль за ростам грашовай прапановы. Сярэдняя шырокая грашовая маса павялічыцца на 12-16 працэнтаў у гадавым выражэнні, рублёвая грашовая база — на 10-12 працэнтаў.
Прадугледжана фарміраванне належных рэсурсных крыніц для задавальнення плацежаздольнага попыту на крэдыты для фінансавання інвестыцыйных праектаў. Ацэньваецца, што патрабаванні банкаў да эканомікі вырастуць на 17-21 працэнт.
Працэнтныя стаўкі ў эканоміцы плануецца захаваць на станоўчым узроўні ў рэальным выражэнні (як умова прывабнасці дэпазітнага рынку і крыніца крэдытавання эканомікі). Стаўка рэфінансавання прадугледжана ў памеры 10-11 працэнтаў гадавых.
Курсавая палітыка будзе праводзіцца ў рэжыме плаваючага курса (на аснове попыту і прапановы на валютным рынку), што дапускае валютныя інтэрвенцыі для згладжвання рэзкіх ваганняў курса беларускага рубля.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://president.gov.by/ru
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[6] https://zviazda.by/be/tags/inflyacyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/ukaz