Уладзімір Макей — яркі прыклад патрыёта, вернага сына беларускага народа. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка на цырымоніі развітання з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, перадае [1] БелТА.
«Вельмі цяжка казаць у мінулым часе пра Уладзіміра Уладзіміравіча Макея. Годнае атрымаў выхаванне бацькоўскай сям’і, атрымаў магутную загартоўку, выпрабаваўшы сябе як ваенны чалавек. Гэты сплаў ярка рэалізаваўся ў дыпламатычным і дзяржаўным служэнні Рэспубліцы Беларусь», — сказаў Ігар Петрышэнка.
Віцэ-прэм’ер адзначыў, што карпатлівая і цяжкая дыпламатычная работа не бачна шырокай грамадскасці. «Самаахвяраванне ў імя краіны, энергетыка, якая ад яго зыходзіла, магутны зарад, які перадаваўся кожнаму маладому дыпламату, — гэта яркі прыклад патрыёта, вернага сына беларускага народа», — падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/petrishenko-vladimir-makej-jarkij-primer-patriota-vernogo-syna-belorusskogo-naroda-537405-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/petryshenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyrymoniya-razvitannya