Трохгадовае дзіцё выпала ў Гомелі з аўтамабіля, які рухаўся паведамілі [1] ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
Сёння ў інтэрнэт-рэсурсах распаўсюдзілася відэа, як з задняй правай дзверы легкавушкі выпала дзіця. Інцыдэнт адбыўся на скрыжаванні вуліц Кірава і Камсамольскай.
За рулём «Сітраена» быў 32-гадовы кіроўца, які вёз сваю жонку і 3-гадовага сына. «Дзіця знаходзілася на заднім пасажырскім сядзенні за кіроўцам у дзіцячым крэсле. Пры гэтым ён не быў прышпілены рамянём бяспекі, што дазволіла яму вылезці з дзіцячага крэсла і перамесціцца на правы бок задняга сядзення. Дзіця самастойна адчыніла дзверы, але, на жаль, кіроўца не паспеў своечасова спыніцца, і дзіця выпала на праезную частку», — распавялі ў УДАІ УУС. Затым з машыны выбегла мама, падняла хлопчыка на рукі і ўжо разам з ім села на задняе сядзенне. Малы не пацярпеў.
За парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў вадзіцель прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 14 арт. 18.13 Каап.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://gomel.mvd.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[3] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzicyo