Францужанка Стэфані Фрапар стане першай у гісторыі футбола жанчынай, якая працуе на чэмпіянаце свету ў ролі галоўнага арбітра, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу ФІФА.
Стэфані Фрапар прызначаная на паядынак зборных Германіі і Коста-Рыкі ў рамках трэцяга тура групавога этапу. Гульня пройдзе на стадыёне «Эль-Байт» у Эль-Хаўры 1 снежня і пачнецца ў 22: 00. Францужанка ўжо мае досвед працы на ЧС-2022: раней яна была задзейнічана ў ролі чацвёртага суддзі ў матчы першага тура паміж камандамі Мексікі і Польшчы (0: 0). Акрамя Фрапар, у спісе арбітраў на чэмпіянаце свету ў Катары прысутнічаюць яшчэ дзве жанчыны: японка Ёсімі Ямасіта і Саліма Мукансанга з Руанды.
Фрапар 38 гадоў, раней яна стала першай жанчынай, прызначанай на матчы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, а ў 2019 годзе Францужанка працавала галоўным арбітрам на матчы за Суперкубак УЕФА паміж «Ліверпулем» і «Чэлсі».
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/match-futbolnogo-chempionata-mira-vpervye-v-istorii-rassudit-zhenschina-537523-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/chs-2022
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport