Творчыя спаборніцтвы пройдуць у гэтыя выхадныя, 3 і 4 снежня, на сцэне арганізатараў — Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Удзел у іх прымуць каля 2 тысяч чалавек з ліку індывідуальных выканаўцаў і творчых калектываў з Беларусі і Расіі (Астраханская вобласць). Самым малодшым удзельнікам усяго чатыры гады.
— Асноўная мэта фестывалю-конкурсу — падтрымка таленавітых дзяцей і творчай моладзі, развіццё творчых здольнасцяў, а таксама пашырэнне міжнародных сувязяў і культурнага супрацоўніцтва, — адзначыла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадцэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Крысціна Башарымава.
Конкурсныя выступленні адбудуцца ў розных намінацыях такіх жанраў, як вакальнае, харааграфічнае, музычна-інструментальнае і тэатральнае мастацтва. Уладальнікаў Гран-пры і лаўрэатаў конкурсу вызначыць прафесійнае журы.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[2] https://zviazda.by/be/tags/zalataya-mara
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci