У мерапрыемстве прымуць удзел юныя музыканты ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Усе ўдзельнікі атрымаюць апладысменты гледачоў, кампетэнтную ацэнку журы, прызы і падарункі ад арганізатараў конкурсу і яго партнёраў, а таксама спецыяльны сертыфікат-скідку для набыцця музычнага інструмента і музычных аксесуараў.
А лаўрэаты конкурсу атрымаюць яшчэ і права стаць удзельнікамі творчага праекта клуба «Імправіз» «Музычны камплімент любімаму гораду».
Адкрыты конкурс «Маленькія клаівішы» праводзіцца ў мэтах прасоўвання таленавітых выканаўцаў і папулярызацыі музычнай творчасці ў дзіцячым і маладзёжным асяроддзі.
Яго арганізатарамі выступаюць Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі і творчае клубнае аб’яднанне «Імправіз» узорнага эстраднага аркестра Палаца.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[2] https://zviazda.by/be/tags/piyanisty
[3] https://zviazda.by/be/tags/malenkiya-klavishy