Паводле іску пракуратуры Столінскага раёна суд спагнаў з мясцовага жыхара шкоду за невыкананне патрабаванняў да здабычы і ўтрымання ў няволі дзікіх жывёл, паведамляе [1] БелТА.
Інцыдэнт адбыўся ў студзені гэтага года. Мужчына з дапамогай капкана злавіў ваўчыцу, а потым паспрабаваў яе прадаць, размясціўшы аб’яву ў мэсэнджары. Пры гэтым да канфіскацыі дзікай жывёлы з асяроддзя пражывання адказчык не аформіў належны дазвол для далейшага ўтрымання ваўчыцы ў няволі. Пад выглядам пакупнікоў да яго прыехалі супрацоўнікі міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і вынеслі пастанову аб прыцягненні мужчыны да адміністрацыйнай адказнасці.
Прычыненую навакольнаму асяроддзю шкоду ацэнены ў Br2,2 тыс. Суд Столінскага раёна задаволіў іскавыя патрабаванні пракурора ў поўным аб’ёме.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/zhitel-stolinskogo-rajona-pojmal-volchitsu-i-pytalsja-ee-prodat-537789-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vouk
[3] https://zviazda.by/be/tags/sud
[4] https://zviazda.by/be/tags/isk
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/administracyynaya-adkaznasc