У г. Палярныя Зоры Мурманскай вобласці праходзіць трэці этап Кубка Расіі па гарналыжным спорце з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе [1] БелТА.
Паспяховыя выступленні на турніры працягвае лепшая гарналыжніца Беларусі Марыя Шканава. У дзень адкрыцця трэцяга этапу наша спартсменка стала пераможцай у слаламе, па суме дзвюх спроб апярэдзіўшы расіянку Віталіну Гірыну, якая заняла другое месца, на 2,9 секунды. А напярэдадні Шканава аформіла ў жаночым слаламе залаты дубль: на гэты раз перавага над бліжэйшай канкурэнткай Кацярынай Ткачэнка з Расіі склала 3,2 секунды.
Гэтыя перамогі сталі для прадстаўніцы Беларусі другой і трэцяй у бягучым сезоне. Раней Шканава выйграла дэбютны старт на Кубку Расіі ў Кіраўску, таксама на першым этапе турніру Марыя заваявала адно срэбра. Далей у праграме этапу ў Палярных Зорах спаборніцтвы ў гіганцкім слаламе ў мужчын і жанчын.
Фота: НАК Беларусі
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/belorusskaja-gornolyzhnitsa-marija-shkanova-oderzhala-dve-pobedy-na-etape-kubka-rossii-537817-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/maryya-shkanava
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/kubak-rasii
[5] https://zviazda.by/be/tags/garnalyzhny-sport