Пасяджэнне Камісіі па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, 1 снежня адбылося ў Міністэрстве замежных спраў, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Пасяджэнне правялі сустаршыні камісіі — намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч і намеснік міністра культуры Сяргей Саракач.
Юрый Амбразевіч, у прыватнасці, праінфармаваў аб дзейнасці замежных устаноў Беларусі па вяртанні культурных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца за межамі краіны, і ўнёс прапановы па ўдасканаленні дзейнасці камісіі.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праблему перамешчаных з беларускіх музеяў падчас Другой сусветнай вайны культурных каштоўнасцей, якія апынуліся ў іншых краінах, а таксама ўнеслі рэкамендацыі па актывізацыі работы камісіі, у тым ліку па арганізацыі ўзаемадзеяння і пашырэнні супрацоўніцтва з замежнымі бібліятэкамі, архівамі і музеямі.
Па выніках пасяджэння зацверджаны план работы камісіі на 2023 год.
Спасылкі
[1] https://mfa.gov.by/press/news_mfa/ad55abb442e15a0d.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-ambrazevich