На гэтым тыдні ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка адкрылася новая выстава пад назвай «Жыровіцкая ікона — святыня Беларусі». Яна арганізавана сумесна з ТАА «Рарытэтны камень Гліві».
На экспазіцыі прадстаўлена каля 30 абразоў Жыровіцкай Божай Маці з прыроднага італьянскага каменя (мармуру) ў розных тэхніках выканання.
Трэба адзначыць, што ікона «Маці Божая Жыровіцкая» ўваходзіць у склад 100 значных праваслаўных абразоў свету. Яна — сімвал вылячэння і настаўлення на шлях праўдзівы. Многія вернікі атрымліваюць дапамогу праз цудатворную ікону.
Сапраўднай знаходкай у гэтым кантэксце стала спалучэнне натуральнага камня з італьянскім мармуром і паўкаштоўным аніксам. У кожнага твора ёсць свае асаблівасці, нягледзячы на тое, што гэта ўсё — копіі абраза. Кананічны звод арганічна дапаўняецца адметнымі мастацкімі асаблівасцямі — аб’ёмна-рэльефнымі, камбінаванымі, гравіраванымі выявамі і разнастайнымі каляровымі рашэннямі.
Наведаць выставу можна да 19 лютага.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/lizaveta-golad
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyrovickaya-ikona-svyatynya-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[5] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh