Прэм’ер-міністры краін Еўразійскага эканамічнага саюза на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, які пройдзе 2-3 лютага ў вочным фармаце ў Алматы (Казахстан), абмяркуюць падрыхтоўку праекта міжнароднай дамовы аб фарміраванні агульнага рынку газу, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
«Кіраўнікі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза абмяркуюць работу над праектам пагаднення аб рэгуляванні алкагольнага рынку ў рамках ЕАЭС, падрыхтоўку праекта міжнароднага дагавора аб фарміраванні агульнага рынку газу, разгледзяць напрамкі праектнай дзейнасці ў ЕАЭС рэгіянальных інстытутаў развіцця», — распавялі ў ЕЭК.
Еўразійская эканамічная камісія праінфармуе членаў міжурадсавета аб макраэканамічнай сітуацыі ў дзяржавах-членах і прапановах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага развіцця, рэалізацыі сумеснага праекта саюзных краін па ажыццяўленні паскораных чыгуначных і мультымадальных перавозак сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання «Еўразійскі аграэкспрэс».
«Міжурадсавет разгледзіць бягучы стан і перспектывы развіцця інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС, а таксама пытанне аб пераносе тэрмінаў распрацоўкі і зацвярджэння парадку і тэхумоў доступу да інфармацыі, якая змяшчаецца ў сістэме ўліку тавараў», — адзначылі ў прэс-службе.
Намечана зацвердзіць правілы доступу да паслуг па міждзяржаўнай перадачы электрычнай энергіі (магутнасці) у рамках агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС. «Акрамя таго, плануецца ўнесці змены ў пералік тавараў, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка індыкатыўных балансаў; змяніць палажэнне аб распрацоўцы, фінансаванні і рэалізацыі міждзяржаўных праграм і праектаў у прамысловай сферы», — дадалі ў ЕЭК.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/premjer-ministry-stran-eaes-obsudjat-podgotovku-proekta-dogovora-o-formirovanii-obschego-rynka-gaza-547396-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/eaes
[3] https://zviazda.by/be/tags/eek
[4] https://zviazda.by/be/tags/gaz
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika