Каранавірус усё яшчэ застаецца надзвычайнай сітуацыяй у сусветнай сістэме аховы здароўя. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэесус, паведамляе [1] ТАСС.
Кіраўнік СААЗ на адкрыцці штогадовага пасяджэння Выканаўчага савета арганізацыі адзначыў, што свет цяпер знаходзіцца ў лепшым становішчы, чым год таму, калі высокакантагіёзны варыянт амікрон знаходзіўся на піку развіцця. Гебрэесус тым не менш папярэдзіў, што за апошнія восем тыдняў у свеце ад COVID-19 памерлі не менш за 170 тыс. чалавек. Ён заклікаў да поўнай вакцынацыі груп рызыкі, павелічэння тэстаў, ранняга выкарыстання супрацьвірусных прэпаратаў, пашырэння сетак лабараторый і барацьбы з дэзінфармацыяй аб пандэміі.
«Мы спадзяемся, што ў гэтым годзе свет пяройдзе да новай фазы, на якой мы скароцім колькасць шпіталізацыі і смерцяў да мінімальна магчымага ўзроўню», — сказаў гендырэктар СААЗ.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/saaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue