Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі з 120-годдзем з дня яе заснавання, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
«Адна з найстарэйшых устаноў аховы здароўя з багатай гісторыяй і шматлікімі заслугамі па праве з’яўляецца гонарам нашай краіны, — гаворыцца ў віншаванні. — Дзякуючы сучасным метадам даследавання і лячэння, высокатэхналагічнаму абсталяванню і адданасці прафесіі вы кожны дзень ратуеце чалавечыя жыцці, даяце цвёрдую надзею пацыентам на здаровую і шчаслівую будучыню».
Асаблівых слоў удзячнасці заслугоўвае настаўніцкая дзейнасць калектыву бальніцы, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. «Вы шчодра дзеліцеся набытымі вопытам і ведамі як з маладым пакаленнем лекараў, так і са сваімі калегамі», — адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам установы аховы здароўя міру, моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[4] https://zviazda.by/be/tags/balnica-hutkay-dapamogi