Сумарны эканамічны эфект ад дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ ацэньваецца прыкладна ў $200 млн. Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, перадае [1] БелТА.
Па словах кіраўніка МЗС, па выніках візіту заключаны кантракты на пастаўку ў Зімбабвэ каля 4 тыс. адзінак беларускай трактарнай, сельскагаспадарчай і іншай тэхнікі. «Сумарны эканамічны эфект візіту ацэньваецца намі прыкладна ў $200 млн», — сказаў Сяргей Алейнік.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/summarnyj-ekonomicheskij-effekt-ot-gosudarstvennogo-vizita-v-zimbabve-otsenivaetsja-v-200-mln-548250-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zimbabve
[3] https://zviazda.by/be/tags/syargey-aleynik
[4] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[5] https://zviazda.by/be/tags/prezident