У Салігорску затрымалі вадзіцеля, які схаваўся з месца смяротнага ДТЗ, паведамляе [1] УУС Мінскага аблвыканкама.
Як паведамлялася раней, ДТЗ здарылася сёння каля 7:00 у Салігорску на вул. Заслонава. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца BMW на поўнай хуткасці збіў пешахода на не рэгуляваным пераходзе. 42-гадовы мясцовы жыхар загінуў на месцы ДТЗ. Пазней аўтамабіль быў знойдзены каля адной са школ горада.
Супрацоўнікі міліцыі распачалі шэраг мер для ўстанаўлення месцазнаходжання кіроўцы, і каля 17:00 29-гадовы салігарчанін быў затрыманы дома ў сяброў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-soligorske-zaderzhali-voditelja-kotoryj-skrylsja-s-mesta-smertelnogo-dtp-548251-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/saligorsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai
[5] https://zviazda.by/be/tags/autamabil