У Беларусі маштабуецца вытворчасць так званай вакцыны супраць рака. Пра гэта паведамляе [1] прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, што падчас даследаванняў вакцына паказала лепшыя ў свеце вынікі лячэння пацыентаў з высоказлаякаснымі пухлінамі з метастазамі.
Пра дасягненні ў гэтым кірунку медыцыны ў ведамстве распавялі ў гонар Сусветнага дня барацьбы супраць рака, які адзначаюць 4 лютага. Так, гэтая падступная і зменлівая хвароба са здольнасцю эвалюцыяніраваць займае другое месца ў свеце па смяротнасці. За гады даследаванняў навукоўцы моцна прасунуліся ў пошуку эфектыўнага лячэння, аднак праца працягваецца.
«У Беларусі паспяхова функцыянуе стройная сістэма анкалагічнай дапамогі. Пастаянна распрацоўваюцца новыя метады скрынінга, дыягностыкі і лячэння злаякасных пухлін, укараняюцца лепшыя дасягненні ў аказанні меддапамогі анкапацыентам», — удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Таксама ў краіне павялічылася колькасць пацыентаў, якія назіраюцца больш за 5 гадоў. «Гэта даволі значны паказчык, які сведчыць аб тым, што анказахворванні паддаюцца лячэнню. Да таго ж у 2020-2021 гадах колькасць выяўленых злаякасных пухлін скарацілася на 25%», — распавялі ў прэс-службе.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/minzdarouya
[3] https://zviazda.by/be/tags/rak
[4] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna