Узровень вады падняўся ў рэках Жардзянка і Бярэзіна ў Гомельскай вобласці, падтоплены падворкі і дарога, перадае [1] БелТА.
Паводле аператыўных звестак, за мінулыя суткі паступілі паведамленні аб новых месцах падтапленняў праз паводку. Так, узровень вады падняўся ў рэках Жардзянка і Бярэзіна ў Гомельскай вобласці, у выніку чаго падтопленымі апынуліся сем падворкаў у в. Рудня і г.п. Парычы, тэрыторыі садовых таварыстваў «Бярэзіна», «Домабудаўнік» і «Меліяратар» каля аграгарадка Чыркавічы ў Светлагорскім раёне. Максімальны ўзровень вады тут складае 40 см. Таксама вада заняла 7 падворкаў і ўчастак праезнай часткі па пр. Юбілейнаму ў Светлагорску. Тут максімальны ўзровень вады — 20 см. Паводле інфармацыі МНС, праезд тэхнікі магчымы, жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана.
У ведамстве працягваюць маніторынг гідралагічнай абстаноўкі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/uroven-vody-podnjalsja-v-zherdjanke-i-berezine-v-gomelskoj-oblasti-podtopleny-podvorjja-i-doroga-548330-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/padtaplenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/vada