Мокры снег і да 12 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 7 лютага, паведамілі [1] БелТА у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е. У многіх раёнах краіны прагназуецца кароткачасовы мокры снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер ноччу чакаецца паўночна-заходні, днём — з пераходам на паўночна-ўсходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад 1 да 7 градусаў марозу, пры праясненнях — ад 8 да 12 градусаў ніжэй за нуль. Днём чакаецца ад мінус 5 да плюс 1 градуса.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/mokryj-sneg-i-do-12s-ozhidaetsja-v-belarusi-7-fevralja-548566-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minpryrody
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[4] https://zviazda.by/be/tags/mokry-sneg