У сувязі з разбуральнымі землетрасеннямі ў Сірыі і Турцыі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага аб гатоўнасці МНС Беларусі да аказання дапамогі пацярпелым дзяржавам, паведамілі [3] ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
Па выніках даклада Аляксандр Лукашэнка даручыў накіраваць у Турэцкую Рэспубліку аварыйна-выратавальны атрад МНС, атэставаны па міжнародных стандартах ААН, у складзе 64 спецыялістаў з тэхнікай і рыштункам, прызначанымі для правядзення аварыйных і пошукава-выратавальных работ.
Даручана таксама прапрацаваць пытанне накіравання ў Сірыю грузу з гуманітарнай дапамогай.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://president.gov.by/ru
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/mns
[6] https://zviazda.by/be/tags/siryya
[7] https://zviazda.by/be/tags/turcyya