Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед зрабіў візіт ветлівасці нованазначанаму прадстаўніку МЗС Турцыі ў Стамбуле паслу Айшэ Сезен Услуер, расказалі [1] БелТА ў беларускай замежнай установе.
У першую чаргу беларускі дыпламат выказаў шчырыя спачуванні ў сувязі з ахвярамі ў выніку серый землетрасенняў у паўднёва-ўсходняй Турцыі, якія забралі шмат чалавечых жыццяў. Ён выказаў словы падтрымкі сем’ям пацярпелых, адзначыў гатоўнасць беларускага боку заўсёды прыйсці на дапамогу.
Бакі абмяняліся думкамі пра абстаноўку ў рэгіёне, прыйшлі да адзінага меркавання аб дружалюбным і канструктыўным характары двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Турцыяй. Таксама абмеркаваны шэраг агульных і канкрэтных консульскіх пытанняў, парадак узаемадзеяння беларускага генконсульства на доўгатэрміновую перспектыву з прадстаўніцтвам МЗС Турцыі ў Стамбуле.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/genkonsul-belarusi-obsudil-perspektivy-vzaimodejstvija-s-predstavitelstvom-mid-turtsii-v-stambule-548844-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/stambul
[5] https://zviazda.by/be/tags/alyaksey-shved