Кіроўца пацярпеў пры сутыкненні двух аўто ў Мінску, паведамілі [1] ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Сёння каля 10.30 каля дома № 116 па вул. Каменнагорскай сутыкнуліся два аўто Volkswagen і Toyota. Кіроўца Chevrolet пацярпеў у ДТЗ і быў дастаўлены ў бальніцу для абследавання. На месцы інцыдэнту працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы і следча-аператыўная група УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Па факце аварыі праводзіцца праверка.
ДАІ заклікае аўтамабілістаў быць вельмі ўважлівымі і нагадвае, што пры руху па прылеглай тэрыторыі варта ўлічваць хуткасны рэжым і быць гатовым даць перавагу ў руху.
Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk/23206
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai
[5] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[6] https://zviazda.by/be/tags/avaryya