Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2023 год. Адпаведны ўказ № 26 падпісаў 7 лютага, паведамляе [1] БелТА.
У рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы ў бягучым годзе прадугледжваюцца праектаванне і будаўніцтва 136 аб’ектаў, з якіх 53 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю.
На фінансаванне ўключаных у праграму аб’ектаў прадугледжана амаль Br1,15 млрд, з іх Br891 млн (78%) — на рэалізацыю дзяржаўных праграм «Дарогі Беларусі», «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», «Забеспячэнне правапарадку», «Аграрны бізнес», «Пагранічная бяспека», «Адукацыя і маладзёжная палітыка», «Будаўніцтва жылля» і іншых.
У адпаведнасці з праграмай у 2023 годзе намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 23 аб’ектаў, у тым ліку трох пуцеправодаў у Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях, трох дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Полацку, Бабруйску і Бешанковічах, двух бальніц у Брэсце і Пінску.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-utverdil-gosudarstvennuju-investitsionnuju-programmu-na-2023-god-548884-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/investycyynaya-pragrama
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[5] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/budaunictva-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/ukaz