У райцэнтры Ушачы шырыцца сапраўдная мода на здаровы лад жыцця — усё больш жыхароў далучаюцца да заняткаў скандынаўскай хадзьбой. Пачаў гэтую традыцыю яшчэ сем гадоў таму мясцовы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У ім па ініцыятыве загадчыка аддзялення цэнтра Таццяны Шышко арганізаваўся гурток аматараў здаровага ладу жыцця, якія, нягледзячы на паважаны ўзрост, хочуць быць у добрай форме. Гурток назвалі красамоўна — «Сцяжына здароўя». Цяпер кожны дзень не толькі сябры «Сцяжыны», але і іншыя жыхары накіроўваюцца на лясныя загарадныя дарожкі (лес побач з гарпасёлкам), адмерваюць свае пяць—сем кіламетраў, дыхаюць свежым хваёвым паветрам. Мне пашанцавала ўбачыць і зрабіць фота групы бадзёрых ушачанак, якія выпраўляліся па сваім здаровым маршруце.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotanavina
[4] https://zviazda.by/be/tags/ushachy
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarovy-lad-zhyccya
[6] https://zviazda.by/be/tags/skandynauskaya-hadzba