Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой 8 лютага наведаў пасольства Турцыі ў Маскве, паведамляе [1] БелТА.
Дзмітрый Крутой пакінуў запіс у кнізе спачуванняў, адкрытай у сувязі з землетрасеннем, якое адбылося на паўднёвым усходзе Турцыі і прывяло да шматлікіх ахвяр.
«Кіраўнік беларускай дыпмісіі выказаў глыбокія спачуванні сем’ям загінулых, а пацярпелым пажадаў хутчэйшага выздараўлення», — адзначылі ў прэс-службе.
Фота: Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/krutoj-ostavil-zapis-v-knige-soboleznovanij-v-posolstve-turtsii-v-moskve-549072-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-krutoy
[3] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanni