Адна з найважнейшых функцый партыі «Белая Русь» — стаць сацыяльным ліфтам. Пра гэта заявіў журналістам старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Алег Раманаў, паведамляе [2] БелТА.
«Адна з найважнейшых функцый партыі — стаць сацыяльным ліфтам і вылучыць са сваіх шэрагаў кіраўнікоў, лідараў грамадскай думкі і ў цэлым людзей, якія стануць палітычнай і іншай элітай — эканамічнай, духоўнай. Думаю, наша партыя ў поўнай меры зможа вырашаць гэтую задачу, станавіцца сацыяльным ліфтам. Для гэтага будзе рэалізаваны цэлы шэраг актыўнасцяў. Думаю, гэтую задачу мы зможам вырашыць», — сказаў Алег Раманаў.
Устаноўчы з’езд беларускай палітычнай партыі «Белая Русь» праходзіць у Мінску. У ім прымаюць удзел каля 1 тыс. дэлегатаў з усёй краіны. Дэлегатам неабходна вызначыцца з назвай партыі, прыняць яе статут і праграму.
Як паведамлялася, праект праграмы Беларускай палітычнай партыі «Белая Русь» апублікаваны 28 лютага і вынесены на грамадскае абмеркаванне. Ініцыятарам стварэння новай партыі выступіла РГА «Белая Русь».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/romanov-odna-iz-vazhnejshih-funktsij-partii-belaja-rus-stat-sotsialnym-liftom-556143-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aleg-ramanau
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaya-rus-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/palitychnaya-partyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/minsk