У Беларусі створана Беларуская палітычная партыя «Белая Русь». Такое рашэнне прынятае 18 сакавіка на ўстаноўчым з’ездзе партыі ў Мінску, паведамляе [2] БелТА.
Каля 1 тыс. дэлегатаў з усёй краіны прыехалі ў Мінск на ўстаноўчы з’езд. Дэлегатам таксама неабходна прыняць статут і праграму партыі.
Як паведамлялася раней, праект праграмы партыі «Белая Русь» апублікаваны 28 лютага і вынесены на грамадскае абмеркаванне. Ініцыятарам стварэння новай партыі выступіла РГА «Белая Русь».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/politicheskaja-partija-belaja-rus-sozdana-v-belarusi-556148-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaya-rus-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/palitychnaya-partyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk