Спецыяльны аўтобусны маршрут Мінск — мемарыяльны комплекс «Хатынь» будзе арганізаваны ў дзень Хатынскай трагедыі, 22 сакавіка, паведамілі [1] ў Мінскім аблвыканкаме.
Аўтобусы сярэдняй умяшчальнасці будуць адпраўляцца ад станцыі метро «Усход» праз Лагойскі тракт з выкананнем прыпынкаў «Карбышава» і «Аграгарадок Лясны». Назад рух будзе ажыццяўляцца па гэтым жа маршруце. Расклад і схему руху можна знайсці тут [2].
Кошт праезду пры руху ад пачатковай кропкі складзе 6 рублёў, з прамежкавых прыпынкаў кошт праезду будзе ніжэй.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.minsk-region.gov.by/novosti/glavnye-novosti/22-marta-v-den-80-y-godovshchiny-tragedii-derevni-khatyn-v-memorialnyy-kompleks-budet-organizovan-ma/
[2] https://gpmopt.by/ru/news-for-passengers-ru/rabota-transporta-17-03-2023
[3] https://zviazda.by/be/tags/autobusny-marshrut
[4] https://zviazda.by/be/tags/hatyn
[5] https://zviazda.by/be/tags/minski-ablvykankam