У Столінскім раёне на аб’екце АПК гарэў драўляны будынак склада для сена, паведамілі [1] БелТА ў МНС.
Агонь успыхнуў у ноч на 25 сакавіка ў драўляным будынку сенаскладу памерам 20 м на 80 м у вёсцы Атвержычы. Ратавальнікам паведамілі пра інцыдэнт у 01.18.
Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма. Вядома, што пажар знішчыў сам будынак склада, а таксама 10 т саломы ў рулонах і яшчэ 30 т сена ў цюках. Прычыну ўзгарання высвятляюць.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/pozhar-unichtozhil-30-tonn-sena-v-stolinskom-rajone-557425-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/stolinski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhar