Юныя і маладыя артысты з пяці краін прымаюць удзел у VIII адкрытым Міжнародным фестывалі-конкурсе «Творчасць без межаў» у Мінску, паведамілі [1] БелТА ў Міністэрстве адукацыі.
Фестываль-конкурс прымае Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці, дзе з 25 па 28 сакавіка праходзяць фінальныя мерапрыемствы вялікага свята. У ім удзельнічаюць тэатральныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з Беларусі, Расіі, Казахстана, Азербайджана і Узбекістана. Дзеці і маладыя людзі ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў спаборнічаюць у чатырох намінацыях: «Мастацкае слова», «Драматычны тэатр», «Лялечны тэатр» і «Тэатр моды». У гэтую суботу конкурсныя нумары паказваюць удзельнікі апошніх дзвюх намінацый.
Арганізатарамі VIII адкрытага Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Творчасць без межаў» выступаюць Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/molodye-i-sovsem-junye-artisty-iz-5-stran-stali-uchastnikami-konkursa-tvorchestvo-bez-granits-v-minske-557420-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/festyval-konkurs
[3] https://zviazda.by/be/tags/tvorchasc-bez-mezhau-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi