Мінчанін карыстаўся грамадскім транспартам у гадзіну пік для крадзяжоў тэлефонаў, паведамілі [1] ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Дзве мінчанкі звярнуліся ў Фрунзенскае РУУС сталіцы з заявамі аб крадзяжы мабільных тэлефонаў. Праваахоўнікі затрымалі 33-гадовага жыхара сталіцы, які выкраў маёмасць пацярпелых. Следства выявіла, што фігурант сядаў у грамадскі транспарт у гадзіну пік і незаўважна для навакольных даставаў тэлефоны з кішэняў верхняга адзення пасажыраў. Так, за два дні фігурант выкраў два мабільныя тэлефоны агульным коштам каля Br2, 8 тыс., якія ў далейшым планаваў рэалізаваць.
Міліцыянеры канфіскавалі выкрадзенае, яно будзе перададзена ўладальнікам. Вядома, што затрыманы нідзе не працуе, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчыны і распачалі крымінальныя справы за крадзяжы.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal