Прынамсі, 16 чалавек загінулі, яшчэ 16 пацярпелі ў выніку сходу апоўзня ў горадзе Алаўсі ў Эквадоры, паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на Нацыянальную службу па кіраванні рызыкамі і надзвычайнымі сітуацыямі краіны.
Таксама паведамляецца пра сем зніклых без вестак. Пошукава-выратавальныя работы працягваюцца.
Усяго ў зоне бедства аказаліся каля 500 чалавек. Паводле ацэнак Чырвонага Крыжа, былі пашкоджаныя або зусім разбураныя больш за 160 дамоў.
Удакладняецца, што апоўзень сышоў на жылыя дамы ў ноч на 27 сакавіка. Раней Нацыянальная служба па кіраванні рызыкамі і надзвычайнымі сітуацыямі Эквадора папярэджвала, што ў раёне Алаўсі ёсць рызыка зрушэння і руху горных парод.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/17379713
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekvador
[3] https://zviazda.by/be/tags/apouzen-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne