Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 сакавіка падпісаў указ № 80 «Аб асобных пытаннях падаткаабкладання», якім прадаўжаецца да 1 студзеня 2025 года дзеянне падатковых прэферэнцый у крыптасферы, прадугледжаных дэкрэтам ад 21 снежня 2017 года № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указам таксама прадугледжана распрацоўка да 1 ліпеня 2024 года канцэпцыі далейшага развіцця сферы лічбавых знакаў у Беларусі.
Як паведамлялася, дэкрэтам № 8 устанаўлівалася, што дзейнасць па майнингу, набыцці, адчужэнню токенаў, якая ажыццяўляецца фізічнымі асобамі, не з’яўляецца прадпрымальніцкай дзейнасцю, а токены не падлягаюць дэклараванню.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/aleksandr-lukashenko-podpisal-ukaz-ob-otdelnyh-voprosah-nalogooblozheniya
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/padatki