Аператыўнікі АБЭЗ Бабруйскага ГУУС затрымалі 56-гадовага мясцовага жыхара, які незаконна рэалізоўваў электронныя цыгарэты, камплектуючыя да іх, а таксама жавальныя сумесі без утрымання тытуню, паведамляе [1] БелТА.
Устаноўлена, што прадукцыю ён набываў за мяжой і адпаведную сертыфікацыю яна не праходзіла. Пакупнікоў мужчына, як правіла, знаходзіў у сацыяльных сетках, завабліваючы нізкай цаной. У выніку было канфіскавана 1 395 адзінак тавару, агульным коштам каля Br45 тысяч.
У дачыненні да жыхара Бабруйска складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь (1 БВ — BR37).
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-bobrujske-zaderzhali-prodavtsa-vejpov-558723-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/babruysk
[3] https://zviazda.by/be/tags/cygarety
[4] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva
[5] https://zviazda.by/be/tags/shtraf
[6] https://zviazda.by/be/tags/administracyynae-pravaparushenne