На адным з беларускіх палігонаў выпрабавалі рэактыўную сістэму залпавага агню (РСЗА) «Шквал» — пацверджаныя ўсе заяўленыя характарыстыкі, паведамляе [1] Дзяржкамваенпрам.
У камітэце таксама паказалі на асаблівасць гэтых выпрабаванняў — прымяненне агнявога сродку паражэння з характэрнай назвай разам з беспілотнікамі. Яны падымаліся ў паветра, каб выведаць і перадаць каардынаты цэляў. На іх «Шквал» абвальвае снарады калібра 122 мм.
Сістэмы кіравання агнём, якія прымяняюцца ў гэтай РСЗА, спадарожнікавай навігацыі, сувязі і іншыя закліканы скараціць час, на працягу якога на агнявой пазіцыі знаходзіцца баявая машына. У сваю чаргу гэта спрыяе яе большай жывучасці ва ўмовах сучасных баявых дзеянняў
Спасылкі
[1] https://t.me/vpkgovby/1565
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkval
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhkamvaenpram