Днямі ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбыўся чарговы выпуск афіцэраў. У гэты ж дзень атрымалі лейтэнанцкія пагоны і выпускнікі ваенных факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Сёлета са сцен Ваеннай акадэміі і ваенных факультэтаў выпусцілася больш за 900 чалавек, з якіх каля 150 — афіцэры камандна-штабнога факультэта. Лейтэнанцкія пагоны былі ўручаны больш за 700 выпускнікам, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіяй адзначана высокая тэарэтычная і практычная падрыхтоўка выпускнікоў галоўнай ваеннай ВНУ краіны. 18 з іх удастоены залатога медаля, 13 з якіх — слухачы камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі.
Напярэдадні, 28 чэрвеня, у галоўнай ВНУ краіны адбыўся шосты выпуск слухачоў факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Дыпломы спецыялістаў у галіне дзяржаўнага і ваеннага кіравання атрымалі больш за 20 афіцэраў, дзе чацвёра ўдастоены залатых медалёў.
Вераніка КАНЮТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro