У Беларусі 55 тыс. грамадзян маюць дзве і больш кватэр на праве ўласнасці і выплачваюць падатак з другой кватэры.
Інфляцыя ў краіне ў чэрвені 2013 года склала 0,3 працэнта. Такім чынам, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў чэрвені ў параўнанні з маем 2013 года склаў 100,3 працэнта, са снежнем 2012-га — 107 працэнтаў.
У Гомелі паўтарагадовае дзіця выпала з акна кватэры, размешчанай на пятым паверсе, і засталося жывым. Маці на некалькі хвілін пакінула сына ў пакоі, дзе было адкрыта акно. Дзіця падчас падзення спачатку ўдарылася аб кандыцыянер, пасля чаго ўпала на кветкавую клумбу, дзе яго і ўбачыла жанчына, якая праходзіла міма.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro