У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя кнігі Анатоля Бутэвіча "Таямніцы Нясвіжскага замка"
Вітаючы аўтара кнігі, якая выйшла ў выдавецкім доме "Звязда", намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік зазначыў і вялікую грамадскую актыўнасць пісьменніка, гісторыка, чалавека, які надзіва шмат робіць для захавання, зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны нашай Айчыны. Гэтая думка была фактычна лейтматывам і ў выступленнях старшыні Беларускага фонда культуры Уладзіміра Гілепа
, намесніка старшыні Беларускага Саюза мастакоў Рыгора Сітніцы, дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзіміра Пракапцова, дырэктара нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля Сяргея Клімава ды многіх іншых гасцей святочнай імпрэзы.
Варта заўважыць, што гэтая кніга для Анатоля Іванавіча зусім не выпадковая. Ён працуе над серыяй мастацка-публіцыстычных даследаванняў, прысвечаных замкам Беларусі. Раней пабачыла свет кніга пра Мірскі замак. У планах пісьменніка — праца над расповедам пра Крэва. А яшчэ Анатоль Бутэвіч — ураджэнец старажытнай Нясвіжскай зямлі. Добра ведае мясціны, авеяныя славай Радзівілаў.
—Лічу Анатоля Іванавіча і адным з адметных гісторыкаў сённяшняй Беларусі, — зазначыў у сваім выступленні Уладзімір Аляксандравіч Гілеп, звярнуўшы ўвагу прысутных на тое, з якой апантанасцю, настойлівасцю зазірае пісьменнік у далёкія часіны, як рупліва і дбайна збірае ўсе звесткі пра Беларусь даўнейшую.
Анатоля Бутэвіча па праве можна назваць і адным з арганізатараў сённяшняга краязнаўчага руху ў краіне. Яркі прыклад пісьменніка, даследчыка і іншых падштурхоўвае да стараннага і ўважлівага вывучэння гісторыі свайго краю, лёсаў слаўных сыноў і дачок Айчыны.
—Анатоль Бутэвіч — асаблівы аўтар нашага выдавецтва, — расказвае намеснік дырэктара выдавецкага дома "Звязда" Ала Корбут, — бо ён прыходзіць да нас з творчымі праектамі, ініцыятывамі. І ўсё з прапанаванага нам з'яўляецца цікавым. Бо гэта цікава і самаму шырокаму колу чытачоў. Сведчыць пра тое і попыт на кнігі Анатоля Іванавіча. Напрыклад, яго гістарычны раман "Каралева не здраджвала каралю" разышоўся за лічаныя месяцы. Ведаючы Анатоля Бутэвіча найболей як гісторыка і публіцыста, мы спадзяёмся і на працяг яго мастацкага летапісання гісторыі, чакаем яго новых гістарычных раманаў.
Кастусь Хадыка.
Фота Яўгена Пясецкага.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/gistoryya-i-etnagrafiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyrandolya
[4] https://zviazda.by/be/tags/syargey-klimau
[5] https://zviazda.by/be/tags/respublika-belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/radzivily
[7] https://zviazda.by/be/tags/vydavecki-dom-zvyazda
[8] https://zviazda.by/be/tags/ala-korbut
[9] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-bibliyateka-belarusi
[10] https://zviazda.by/be/tags/anatol-butevich
[11] https://zviazda.by/be/tags/tayamnicy-nyasvizhskaga-zamka
[12] https://zviazda.by/be/tags/vasil-chernik
[13] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-fond-kultury
[14] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-gilep
[15] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-sayuz-mastakou
[16] https://zviazda.by/be/tags/rygor-sitnica
[17] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-mastacki-muzey-belarusi
[18] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-prakapcou
[19] https://zviazda.by/be/tags/nyasvizhski-palacava-parkavy-ansambl
[20] https://zviazda.by/be/tags/mirski-zamak
[21] https://zviazda.by/be/tags/kreva
[22] https://zviazda.by/be/tags/nyasvizhskaya-zyamlya
[23] https://zviazda.by/be/tags/kastus-hadyka