Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са знамянальнай датай — 1025-годдзем Хрышчэння Русі.
Прыняцце хрысціянства стала для ўсходніх славян жыватворнай крыніцай, вызначыла развіццё дзяржаўнасці, нацыянальных культур, навукі і адукацыі.
Ва ўсе часы Царква служыла веснікам надзеі, прапаведавала лепшыя традыцыі міласэрнасці, працавітасці і адданасці Радзіме. І сёння яе аўтарытэт і вопыт запатрабаваны ў грамадстве. Праваслаўная царква напаўняе жыццё мудрасцю і любоўю, дапамагае захоўваць стабільнасць і згоду ў нашым беларускім доме.
Юбілей, які шырока адзначаецца ў Беларусі, Расіі і Украіне, дае магчымасць глыбей адчуць сілу веры, значнасць сувязі пакаленняў і духоўнага адзінства брацкіх народаў. Упэўнены, што на новым этапе гістарычнага быцця Праваслаўная царква будзе прадаўжаць служэнне, аб'ядноўваючы людзей і застаючыся вернай свайму абавязку перад Богам і Айчынай.
Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у добрых справах і пачынаннях, шчасця, міру і дабра.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/prezident
[2] https://zviazda.by/be/aficyyna
[3] https://zviazda.by/be/religiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/prezident-respubliki-belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/hryshchenne-rusi
[7] https://zviazda.by/be/tags/prynyacce-hrysciyanstva