Зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах чэрвеня 2013 года ў разліку на адзін месяц. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 26 ліпеня бягучага года № 659, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў — з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2013 года.
Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва са жніўня складзе Br1 млн 26 тыс. 290 (з 1 мая па 31 ліпеня ён складае Br974 тыс. 110). Такім чынам, новы БПМ павысіўся на 5,4 працэнта да папярэдняга нарматыву. Для працаздольнага насельніцтва БПМ са жніўня ўстаноўлены ў памеры Br1 млн 132 тыс. 380, для пенсіянераў — Br849 тыс. 900, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br877 тыс. 220, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br1 млн 157 тыс. 940, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — Br1 млн 142 тыс. 580, для дзяцей-студэнтаў — Br1 млн 24 тыс. 990.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/socyum
[3] https://zviazda.by/be/tags/belta
[4] https://zviazda.by/be/tags/pastanova-saveta-ministrau
[5] https://zviazda.by/be/tags/byudzhet-prazhytachnaga-minimumu