У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны прыступілі да падрыхтоўкі праекта ўказа аб аказанні матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і людзям, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, да 70-годдзя вызвалення Беларусі.
Такіх людзей з кожным годам, на жаль, становіцца ўсё менш і менш. Так, сёння ў Беларусі
пражываюць 24 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, з іх 16,7 тыс. інвалідаў і ўдзельнікаў вайны. А таксама 33,1 тыс. грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, у тым ліку 1,6 тыс. членаў сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў гады вайны, 30,6 тыс. былых вязняў фашызму, 937 інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва.
Увага гэтым людзям аказваецца не толькі напярэдадні свят. Так, у межах падпраграмы "Сацыяльная падтрымка ветэранаў, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, пажылых людзей і інвалідаў" Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады абследуюцца ўмовы іх жыцця. Прычым абследаванні праводзяцца ва ўсіх населеных пунктах без выключэння. Толькі сёлета за паўгода больш за 5,9 тыс. прадстаўнікоў гэтай катэгорыі была аказана дапамога ў рамонце кватэр, дамоў, надворных пабудоў, печаў, электраправодак, сантэхнічнага, газавага, электратэхнічнага абсталявання, устаноўцы пажарных апавяшчальнікаў на суму Br4,1 млрд. Са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва матэрыяльную дапамогу ў студзені—чэрвені гэтага года атрымалі 38,9 тыс. чалавек на суму Br13,4 млрд, са сродкаў мясцовых бюджэтаў — 14,9 тыс. чалавек на суму Br19,1 млрд.
Надзея ДРЫЛА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-dryla
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pracy-i-sacyyalnay-abarony
[6] https://zviazda.by/be/tags/fond-sacyyalnay-abarony-naselnictva
[7] https://zviazda.by/be/tags/praekt-ukaza-ab-akazanni-materyyalnay-dapamogi-veteranam-vyalikay-aychynnay-vayny-i-lyudzyam
[8] https://zviazda.by/be/tags/padpragrama-sacyyalnaya-padtrymka-veteranau-asob-yakiya-pacyarpeli-ad-nastupstvau-voynau