Паводле апошняга перапісу насельніцтва, зробленага ў 2010 годзе, у Смаленскай вобласці пражывала больш як 12 тысяч беларусаў. Асобныя з іх займалі (і займаюць!) высокія пасады ў адміністрацыі вобласці, кіравалі прадпрыемствамі і ўстановамі, пастаянна кантактавалі паміж сабой, але ж пры гэтым (у адрозненне ад многіх іншых абласцей і краін) не мелі сваёй арганізацыі.
Для таго, каб ліквідаваць гэтае ўпушчэнне, не так даўно сустрэліся начальнік Галоўнага ўпраўлення Цэнтрабанка Расіі па Смаленскай вобласці спадар Чахуноў, дырэктар прадпрыемства "Прыёрбуд" спадар Сцяпанаў, віцэ-прэзідэнт Смаленскага банка (а "па сумяшчальніцтве" — прэзідэнт Маскоўскага клуба беларусаў) спадар Кандыба ды многія іншыя. Вынікам гэтай сустрэчы стала заснаванне новай грамадскай арганізацыі — Клуба беларусаў Смаленскага краю. Старшынёй яго абраны ўраджэнец горада Клімавічы, намеснік начальніка дэпартамента эканамічнага развіцця, інвестыцый знешнеэканамічнай дзейнасці і прадпрымальніцтва вобласці спадар Сакалоў. Менавіта яму (дарэчы, чалавеку з трыма вышэйшымі адукацыямі) землякі даручылі падрыхтаваць устаноўчыя дакументы і зарэгістраваць грамадскую арганізацыю. Уступіць у яе змогуць усе, хто мае беларускія карані.
Канферэнцыю, на якой будуць вырашаны арганізацыйныя пытанні, плануецца правесці ў верасні.
Кацярына МАЗГАНАВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zamezhzha
[2] https://zviazda.by/be/zvarotnaya-suvyaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/zvarotnaya-suvyaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/kacyaryna-mazganava
[5] https://zviazda.by/be/tags/smalenskaya-voblasc
[6] https://zviazda.by/be/tags/centrabank-rasii
[7] https://zviazda.by/be/tags/pryyorbud
[8] https://zviazda.by/be/tags/klub-belarusau-smalenskaga-krayu
[9] https://zviazda.by/be/tags/chahunou
[10] https://zviazda.by/be/tags/scyapanau
[11] https://zviazda.by/be/tags/kandyba